25 красавіка вучні 10-11 класаў беларускамоўнай гімназіі з ліку членаў ГА "БРСМ" прынялі ўдзел у міжнароднай асветніцка-патрыятычнай акцыі "Дыктант Перамогі". Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць БРСМ і Міністэрства адукацыі.
Задачамі праекта з'яўляюцца прадастаўленне ўдзельнікам магчымасці атрымаць незалежную ацэнку сваіх ведаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб'ектыўную інфармацыю аб узроўні гістарычнай пісьменнасці, прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
Змест прапанаванага дыктанта, у якім трэба было адказаць на 25 пытанняў, настрой педагогаў і вучняў стварылі атмасферу вялiкага свята, Дня Перамогi.
Перамога - гэта вынік тытанічнай працы многіх пакаленняў, і неабходна памятаць пра гэта! Важна захаваць і перадаць будучым пакаленням бясцэнны вопыт і ўрокі мінулага.