З 5 па 20 лютага 2024 года ГУДА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна" рэалізаваны ваенна-патрыятычны АРТ-праект "На варце Радзімы і міру!" у рамках святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў", у якім прынялі ўдзел 17 устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Вучні нашай гімназіі таксама прынялі рэзультатыўны ўдзел у праекце: Кавалеўская Дзіяна, 6 клас, намінацыя "Малюнак", педагог - Дзядкова Людміла Мікалаеўна, Бяляеў Дамір, 5 клас, намінацыя "Сачыненне" педагог - Бур'якова Алена Віктараўна. Па выніках правядзення АРТ-праекта матэрыялы будуць перададзены ў воінскія часці ваеннаслужачым, размешчаныя на тэрыторыі Мінскай вобласці, уручаны ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, працы і інш.