Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Апошні званок 2024: развітанне з роднай гімназіяй

25.05.2024
Апошні званок 2024: развітанне з роднай гімназіяй

25 мая ў нашай гімназіі прайшла ўрачыстая лінейка “Апошні званок”. Гэта традыцыйнае свята для выпускнікоў – заўсёды радаснае, хвалюючае і крыху сумнае. Галоўнымі героямі дня сталі выпускнікі 9-х і 11-га класаў. Здаецца, што зусім нядаўна сёлетнія ўжо дарослыя хдопчыкі і дзяўчынкі нясмела і няўпэўнена прыйшлі ў першы клас. Тады ўсё было ўпершыню: першая настаўніца, першы званок, першае прачытанае слова, першыя радасці і няўдачы. Але вось ужо звініць апошні званок, і ў мінулым застаюцца слёзы ад атрыманай двойкі, заўвагі настаўнікаў, доўгачаканыя званкі на перапынкі.

З цёплымі словамі  і пажаданнямі звярнуўся да выпускнікоў дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі.

Развітальны вальс ад выпускніоў, выкананне гімна гімназіі, апошні званок  – хвалюючы і адначасова ўрачысты момант, сімвал не толькі завяршэння вялікага і важнага этапу жыцця, але  і пачатку новага шляху ў будучыню.

Па традыцыі выпускнікі гімназіі  радуюць педагогаў, бацькоў, гасцей творчым капуснікам. Так было і сёння. Дзякуем выпускнікам, іх бацькам і іх творчаму натхняльніку – класнаму кіраўніку Алесе Анатольеўне Каллаур за падораныя эмоцыі!

Мы жадаем нашым выпускнікам поспехаў у вучобе і працы, чыстага неба, яркага сонца, добрага настрою і абавязкова здзяйснення ўсіх іх жаданняў! Мы верым, што гімназія заўсёды будзе для іх роднай!

Ад школьнага парога
Шляхоў на свеце многа.
З дзяцінствам развітацца  
Вас заклікае праца.
І розум, і імкненне
Перамагаюць церні.
Хто ж разважае сэрцам,
Таму ўсё ўдаецца!

Версия сайта для слабовидящих