З 1 красавіка ў ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава" , у рамках Міжнароднага дня спорту, праводзіцца "Рэспубліканскі Алімпійскі ўрок". Класныя кіраўнікі правялі з гімназістамі інтерактыўную пазнавальную гульню на тэму "Беларусь алімпійская", мэта якой стала пашырэнне і паглыбленне ведаў аб алімпійскім руху, алімпійскіх каштоўнасцях, прынцыпы сумленнай гульні, алімпійская атрыбутыка і цырымоніі, развіццё спорту ў Рэспубліцы Беларусь, папулярызацыя спорту і здаровага ладу жыцця.