З мэтай паглыблення ведаў вучняў аб гістарычным мінулым беларускага народа, фарміравання ўяўленняў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў гімназіі быў праведзены адзіны ўрок, прысвечаны трагедыі ў в.Ола.
Падчас урока вучні ўспомнілі аб жахах Вялікай Айчыннай вайны
1941-1945 гадоў, аб генацыдзе беларускага народа, аб трагедыі ў Хатыні. Гісторыю, падобную да Хатыні, маюць і многія іншыя беларускія вёскі. Адна з іх - Ола, у якой загінула 1758 чалавек, сярод якіх 950 дзяцей, 508 жанчын, 100 мужчын і 200 старых.
Сённяшняе пакаленне школьнікаў уваходзіць у новую эпоху,
дзе не будзе жывых відавочцаў падзей Вялікай Айчыннай вайны. Адзінымі сведкамі застануцца вось такія памятныя мясціны - месцы гібелі воінаў
і мірных жыхароў. Гэта гісторыя нашай Радзімы, якую мы не маем маральнага права забыцца, а павінны памятаць і ведаць для таго, каб перадаць нашым дзецям, унукам і праўнукам