Сёння ў гімназіі, у рамках правядзення акцыі "Сябруем з законам", прайшлі класныя гадзіны па тэме "Бяспечны Інтернет". Мерапрыемства праводзіцца ў мэтах прыняцця дадатковых мер па павышэнні бяспекі дзяцей, фарміравання ў іх свядомых паводзін, ідэалагічнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання вучняў, прывіцця ім духоўных і маральных каштоўнасцей, імкнення іх да здаровага ладу жыцця, прапаганды бацькоўскай адказнасці, прафілактыку супрацьпраўных паводзін непаўналетніх і папярэджанне няшчасных выпадкаў з іх удзелам.