ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Акадэмія ўрока – траекторыя поспеху

25.11.2023
Акадэмія ўрока – траекторыя поспеху

З 20 па 24 лістапада ва ўстановах адукацыі Барысаўскага раёна прайшоў  раённы тыдзень адкрытых урокаў настаўнікаў пачатковых класаў “Акадэмія ўрока – траекторыя поспеху” па вучэбным прадмеце “Матэматыка”.  Гасцінна запрасілі да сябе на ўрокі і настаўнікі нашай гімназіі - Белавусава Алена Уладзіміраўна і Жылко Ала Уладзіміраўна.

         Вучні 1 “А” класа разам з настаўнікам пабывалі на імправізаваным цыркавым прадстаўленні. На працягу ўсяго ўрока першакласнікі замацоўвалі  ўменне  выконваць  складанне  і  адніманне лікаў у межах 5.

         Вучні 2 “В” класа на ўроку пазнаёміліся з адзінкай даўжыні “метр” і ўстанавілі суадносіны паміж іншымі адзінкамі даўжыні.

Версия сайта для слабовидящих