4 верасня 2024 года ў гімназіі прайшоў арганізацыйны агульнагімназічны бацькоўскі сход "Арганізацыя адукацыйнага прапцэсу ў 2024/2025 навучальным годзе". Дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі расказаў аб дасягненнях і перамогах мінулага навучальнага года, аб асаблівасцях адукацыйнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе, аб арганізацыі занятасці вучняў у вольны ад вучобы час. Былі разгледжаны пытанні харчавання, захавання патрабаванняў Дзяржаўнага школьнага стандарта, правілаў паводзін у гімназіі, правілах выкарыстання мабільнай сувязі, дарожнага руху, пажарнай бяспекі, праходжання медыцынскіх аглядаў. На сход былі запрошаны інспектар ІСН Вольга Казак, оперупаўнаважаны аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Барысаўскага РУУС Аляксандр Мазоль.
Пасля агульнагімназічнага сходу бацькі мелі магчымасць паразмаўляць з класнымі кіраўнікамі, абмеркаваць арганізацыйныя пытанні.