ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі: мы памятаем, мы ганарымся!

08.05.2024
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі: мы памятаем, мы ганарымся!

I шапкі з глыбокай павагаю здымем –
Героі жыццё аддалі за Радзіму,

I скажам героям: – Сябры дарагія,
Мы помнім навалы часіны цяжкія,

I ў памяці нашае Вам не памерці,
Мы споўнілі Вашы наказы ад сэрца –

Мы свята хаваем здабытую волю,
I вораг сюды ўжо не ступіць ніколі!

Сям’і ж нашай дружнай у радаснай працы
Расці, красавацца,
Расці, красавацца.

                        Пятрусь Броўка

 

8 мая ў гімназіі прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі. Мэтай урока стала выхаванне ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае Радзімы, гатоўнасці служыць на карысць свайго народа, фарміраванне разумення каштоўнасці свету на Зямлі.

Сёння вучнямі пачатковых класаў было прапанавана зрабіць голуба, выкарыстоўваючы тэхніку арыгамі. Затым, запускаючы свайго голуба, кожны маленькі гімназіст сказаў, чаму ён лічыць важным памятаць пра Вялікую Перамогу і што жадае ў гэты дзень усім жыхарам сваёй краіны.

Для вучняў старэйшых класаў у рамках Адзінага ўрока да Дня Перамогі была праведзена пазнавальная віктарына "Помнікі гераічным і трагічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі". Увогуле, у Беларусі памяць аб гераічных подзвігах і мужнасці абаронцаў Айчыны ўшанавана амаль у 9 тыс. помнікаў і пахаванняў часоў вайны.

“Беларусь памятае і шануе подзвіг загінуўшых і жывых, вядомых і безназоўных беларусаў - салдат Вялікай Айчыннай вайны, партызан і падпольшчыкаў. Беларусь памятае мільёны грамадзян, сагнаных у фашысцкае рабства, закатаваных у канцлагерах, памятае тых, хто каваў Перамогу ў тыле ворага ля станкоў і вызваляў краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Беларусь памятае і шануе Вялікую Перамогу, якая аб'яднала і заўсёды будзе аб'ядноўваць людзей розных пакаленняў, колькі б часу ні прайшло, памятае кожнага без выключэння абаронцы Айчыны. Мы верныя гэтай памяці, беларусы захоўваюць яе ў кожнай хаце, кожнай сям'і”. З гэтых слоў дырэктара гімназіі Анатолія Станіслававіча Забароўскага пачалася ўрачыстая лінейка, прысвечаная памяці ўсіх, хто на сваіх плячах вынес жахі вайны і наблізіў Дзень Перамогі! Вучням нагадалі аб тым, якім коштам была набыта Перамога і  наш абавязак - пранесці скрозь гады, перадаючы ад пакалення да пакалення памяць аб подзвігу ўсяго народа ў перамозе над фашысцкай чумой, каб ніхто і ніколі не змог забыцца ўрокаў гісторыі!

Час ідзе, ён не спыняецца ні на секунду, мы працягваем усміхацца сонечным дням, як і ў далёкім маі 1945 гады. Радасць для нас - гэта вершы, песні і танцы… Вучні эстэтычнага накірунку падарылі гімназістам творчыя нумары, прысвечаныя Вялікай Перамозе.

Мы памятаем! Мы ганарымся!

Версия сайта для слабовидящих