15 кастрычніка 2026 года ў нашай гімназіі прайшоў чарговы Адзіны дзень інфармавання. Тэма сустрэчы - «Традыцыйныя каштоўнасці беларусаў: сям'я, грамадства, дзяржава» — выклікала жывую цікавасць і актыўнае абмеркаванне сярод удзельнікаў.
Перад прысутнымі выступіў дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі. У сваім звароце ён падкрэсліў, што менавіта моцная сям'я, згуртаванае грамадства і незалежная дзяржава з'яўляюцца тым надзейным падмуркам, на якім будуецца будучыня Рэспублікі Беларусь.
Падчас сустрэчы былі разгледжаны наступныя ключавыя пытанні:
- Інстытут сям'і як аснова грамадства: захаванне і перадача з пакалення ў пакаленне духоўных і маральных традыцый, павага да бацькоў, клопат пра дзяцей.
- Дзяржаўная падтрымка: роля і рэальныя меры падтрымкі, якія аказвае дзяржава беларускім сем'ям, асабліва шматдзетным, а таксама ўвага да выхавання падрастаючага пакалення.
- Грамадзянская адказнасць: важнасць укладу кожнага чалавека, у тым ліку будучых выпускнікоў, у развіццё і росквіт роднай краіны.
Адзіны дзень інфармавання дазволіў яшчэ раз асэнсаваць, што духоўныя каштоўнасці - гэта тое, што аб'ядноўвае наш народ і робіць яго моцным.