Сення ў гімнадзіі праводзіўся Адзіны дзень бяспекі.
Асноўныя задачы мерапрыемства – правядзенне ў арганізацыях навучання работнікаў правільным дзеянням ва ўмовах пажараў і няштатных сітуацый, а таксама дзеянням па аказанні першай дапамогі
(гэта значыць самадапамогі, узаемадапамогі), у тым ліку да прыбыцця спецыяльных службаў (ратавальнікаў, медыцынскіх работнікаў, міліцыі).
Адзіны дзень бяспекі пачаўся з правядзення планавай трэніровачнай эвакуацыі вучняў, педагогаў і тэнічнага персанала.
Затым супрацоўнік МНС Міхневіч В.А. правяла гутарку з членамі пажарнай дружыны. Напрыканцы праведзена гутарка с членамі педагагічнага калектыву аб паслядоўнасці дзеянняў пры ўзнікненні пажару.