26 верасня ў гімназіі прайшоў Адзіны дзень бяспекі. У рамках гэтага мерапрыемства была праведзена трэніровачная пажарная эвакуацыя, асноўнай мэтай якой стала неабходнасць зрабіць акцэнт на важнасці ўменняў і навыкаў паводзін у надзвычайных сітуацыях. Трэба памятаць, што кожны з нас можа патрапіць у сітуацыю, у якой яго жыццё і здароўе, а таксама тых, хто апынуўся побач, будзе залежыць ад правільнасці яго дзеянняў і паводзін. Разам за бяспечную працу!