Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Адукацыйныя чытанні "Мой род - мой народ"

14.02.2026
Адукацыйныя чытанні "Мой род - мой народ"

Напярэдадні праваслаўнага свята Стрэчання Гасподняга ў ДУА "Сярэдняя школа №24 г .Барысава" прайшлі штогадовыя адукацыйныя чытанні для вучняў «Мой род — мой народ». Мерапрыемства аб'яднала 73 творчыя работы школьнікаў і выхаванцаў нядзельных школ у трох намінацыях: «Даследчая работа», «Літаратурны твор» і «Мастацкі твор». У рабоце чытанняў прынялі ўдзел вучні 14 устаноў адукацыі горада і раёна, а таксама выхаванцы трох нядзельных школ прыходаў г.Барысава. Епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Амвросій сумесна з кіраўніком епархіяльнага аддзела адукацыі і катэхізацыі іерэем Вадзімам Свірыдзенкам узнагародзілі пераможцаў і ўдзельнікаў дыпломамі і граматамі.

Вучаніца 10 класа Бандарэнка Ульяна прыянла ўдзел у чытаннях і атрымала Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі "Даследчая работа". Віншуем Ульяну і яе навуковага кіраўніка - Бярозку Юлію Сяргееўну!

Версия сайта для слабовидящих