У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце 16 лютага 2024 года ўзнагародзілі лаўрэатаў ІІ Рэспубліканскага конкурсу метадычных матэрыялаў "Обучаем. Продвигаем. Действуем". Конкурс праводзіўся з мэтай укаранення прынцыпаў адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця ў адукацыйную палітыку і палітыку ў галіне ўстойлівага развіцця на нацыянальным узроўні, папулярызацыі ідэй і каштоўнасцяў устойлівага развіцця сярод педагагічнай грамадскасці. У конкурсе прынялі ўдзел 310 настаўнікаў, 5 метадыстаў, 32 выхавацеля, 15 педагогаў дадатковай адукацыі, 31 студэнт, 19 навучэнцаў педагагічных класаў – усяго 412 работ.
Па выніках экспертнай ацэнкі лаўрэатамі конкурсу сталі аўтары 32 конкурсных работ у чатырох намінацыях: "Вучэбны занятак", "Пазакласнае мерапрыемства", "Адукацыйны сацыяльна значны праект" і "Медыяпрадукт".
Сярод их – нашы педагогі – настаўнік пачатковых класаў Гуцянская Галіна Міхайлаўна (намінацыя “Медыяпрадукт”) і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік рускай мовы і літаратуры Афонская Вольга Уладзіміраўна (намінацыя “Вучэбны занятак”). Віншуем педагогаў і жадаем новых творчых праектаў!