17 мая ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна” прайшла IV адкрытая канферэнцыя для вучняў класаў педагагічнай накіраванасці "Ад педагагічнай ідэі да педагагічнай прафесіі". У канферэнцыі прыняло ўдзел больш за 150 чалавек. І гэта не толькі прадстаўнікі Барысаўскага раёна, але і вучні педагагічных класаў з розных рэгіёнаў Беларусі і нават Расіі (Масква, Омск, Санкт-Пецярбург, Уфа).
У рамках канферэнцыі праходзіў II конкурс сярод вучняў класаў/груп педагагічнай накіраванасці «Педагагічны клас - праект магчымасцяў», які складаўся з конкурсных намінацый:
фотаконкурс пераўвасабленняў «Почти Точь-в-точь»
конкурс "Лепшы педагагічны клас (група)"
конкурс "Лідэр педагагічнага класа (групы)"
конкурс літаратурнай творчасці "Педкласс – гэта пра нас!"
Нашы гімназісты – вучні 10 класаў – прынялі ўдзел ва ўсіх конкурсах і ў кожным сталі пераможцамі:
фотаконкурс пераўвасабленняў – Дыплом ІІ ступені (удзельнікі – Сакалоўская Дзіяна, Шмуляўцова Марына Уладзіміраўна)
конкурс "Лідэр педагагічнага класа (групы)" – Дыплом ІІ ступені (Цэдрык Ксенія)
конкурс літаратурнай творчасці "Педкласс – гэта пра нас!" – Дыплом ІІ ступені (Хоміч Глеб)
У конкурсе “Лепшы педагагічны клас/група” нашым гімназістам трэба было не толькі стаць удзельнікамі гульні, якая складалася з трох раундаў (размінка, пытанні з галіны педагогікі і псіхалогіі, вырашэнне педагагічных сітуацый і правядзенне міні-прафесійнай пробы "Фізкультхвілінка на ўроку матэматыкі для вучняў 3 класа"), але і стаць абаронцамі праекта, які рэалізоўваецца ў нашай гімназіі “Фарміраванне фінансавай граматнасці сродкамі тэхналогіі еvent-менеджменту”. Абарона праекта сёння прайшла на высокім узроўні, і ў конкурсе "Лепшы педагагічны клас (група)" нашы вучні атрымалі Дыплом І ступені (Ахмедава Даніэла, Антаневіч Ульяна, Веракса Арсеній, Лазерка Аляксандр, Харунжы Павел, Хоміч Глеб).
Сёння нашы вучні наведалі інтэрактыўныя пляцоўкі "Педагагічная PROкачка", сталі ўдзельнікамі педагагічнага стартапа "Апгрейд педпроб", а на заклычным этапе выканалі разам з іншымі ўдельнікамі Гімн педкласаўцаў!
Мерапрыемства стала сапраўдным святам маладосці, крэатыву, творчасці, прафесіяналізму, за што мы вельмі ўдзячныя арганізатарам канферэнцыі - кіраўніцтву Лошніцкай гімназіі!
Мы віншуем усіх нашых гімназістаў і жадаем творчых поспехаў і здзяйснення ўсіх мар!