З вялікім гонарам і радасцю віншуем вучаніц нашай гімназіі, якія сталі пераможцамі заключнага тура конкурсу работ даследчага характару (канферэнцыі) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці «Ад даследаванняў да адкрыццяў» - 2026!
Па выніках абароны даследчых работ нашы дзяўчаты паказалі высокі ўзровень ведаў, глыбіню аналізу і сапраўдную навуковую зацікаўленасць, заваяваўшы найвышэйшыя ўзнагароды:
- Усцін Дзіяна (11 клас) - Дыплом І ступені ў секцыі «Англійская мова, філалогія, краіназнаўства».
- Навуковы кіраўнік: Шмуляўцова Марына Уладзіміраўна.
- Грыцкевіч Соф’я (10 клас) - Дыплом І ступені ў секцыі «Беларуская філалогія» (беларуская мова).
- Навуковы кіраўнік: Ганец Наталля Іванаўна.
Гэтыя высокія вынікі - плён карпатлівай працы, настойлівасці, творчага пошуку саміх вучаніц і прафесіяналізму іх педагогаў.
Шчыра дзякуем Марыне Уладзіміраўне і Наталлі Іванаўне за падтрымку, мудрае кіраўніцтва і натхненне, якія дапамаглі юным даследчыцам годна прадставіць нашу гімназію на абласным узроўні!
Жадаем новых яркіх ідэй, смелых навуковых адкрыццяў і далейшых перамог!