Падведзены вынікі раённага этапа абласнога конкурсу "Вучань года Мінскай вобласці - 2024" У конкурсе прымалі ўдзел вучні X класаў з 12 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Барысаўскага раёна, якія дасягнулі па выніках каляндарнага года высокіх паказчыкаў на абласным, рэспубліканскім, міжнародным узроўнях. Конкурс праходзіў у намінацыях: "Вучэбная дзейнасць", "Ваенна-патрыятычная дзейнасць", "Спартыўная дзейнасць", "Грамадская дзейнасць", "Творчая дзейнасць", «Працоўная дзейнасць». Журы ацэньвала прадстаўленыя работы па наступных крытэрыях: змястоўнасць; інфарматыўнасць і рознабаковасць прадстаўлення матэрыялу; эстэтычнасць, творчы падыход і арыгінальнасць, кампазіцыйная цэласнасць.
Вучаніца 10 "Б" класа Няверка Марыя заняла 1 месца ў намінацыі "Вучэбная дзейнасць" і атрымала магчымасць прадстаўляць Барысаўскі раён на абласным этапе конкурсу.