Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

1 месца ў конкурсе "Мы - нашчадкі герояў Перамогі"

07.05.2024
1 месца ў конкурсе "Мы - нашчадкі герояў Перамогі"

7 мая у бібліятэцы імя І.Х.Каладзеева адбылося ўрачыстае мерапрыемства “Мы – нашчадкі герояў Перамогі”, у рамках якога прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага конкурсу ў намінацыі “Паэтычная творчасць” сярод вучняў устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. З гонарам віншуем вучаніцу 8 класа Мытнік Ксенію, якая заняла 1 месца ў конкурсе (настаўнік – Жанна Паўлаўна Падколзіна).

Ліст з вайны

Мая ж ты, любая Алеська,

Табе пішу сваё пісьмо.

Магчыма, што і з паднябесся,

Магчыма, што і не дайшло.

Ох, тут, Алесечка, нядобра

І страшна вельмі на вайне.

Нікому я не пажадаю

Такіх пакут, як у мяне.

Сядзім цяпер мы ў акопе,

І то такое рэдка ў нас,

Бо пасядзець няма калі тут,

І не для гэтага наш час.

Знайшоў я некалькі хвілінак

Ліст напісаць вам, бо без вас

Мне вельмі цяжка, дужа сумна,

Ратую я жыццё для нас.

Успамінаю я твой голас,

Усмешку мілую тваю.

Маю маленькую дачушку

У кароткіх снах я часта сню.

Пасля такога сну заўсёды

Слязіну радасці пушчу

І забываюся адразу,

Што, можа, хутка і памру.

Не плачце толькі, дарагія,

Не пралівайце дужа слёз.

Я абяцаю, што вярнуся,

Мо будзе літасцівы лёс.

Да вас прыеду з перамогай,

Зайду ў хату і скажу:

“Ура, Алеська, перамога!”

І зацалую, абдыму.

І разам будзем у абдымках

Стаяць хоць вечнасць – усё жыццё.

І будзем усміхацца шчыра,

Не будзем ведаць бед і слёз.

Не вінаваты ў тым, што сёння

Такі ў нас незайздросны лёс.

Чакай, каханая, вярнуся,

Ратуй каханнем ты мяне.

Чакай, Алеська, нават у скрусе,

І я вярнуся да цябе.

Версия сайта для слабовидящих