З 17 кастрычніка па 2 лістапада пад кіраўніцтва Міністэрства па надзвычайным сітуацыям Рэспублікі Беларусь арганізавана правядзенне рэспубліканскай пажарна – прафілактычнай акцыі “За бяспеку разам!”.
Мэтай акцыі з’яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правіл пажарнай бяспекі ў жылых будыдках, а таксама павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб правілах пажарнай бяспекі, тлумачэнне наступстваў іх невыканання, недапушчэння пакідання дзяцей без нагляду, злоўжывання спіртнымі напоямі.
Рана ці позна перад бацькамі паўстае пытанне: ці пакідаць дзіця дома аднаго? Бабулі ўспамінаюць, што ў свой час дзяцей пакідалі дома на цэлы дзень - і нічога. Але трэба разумець, што кожнае дзіця унікальнае і сталее па-свойму: у кожнага свой тэмперамент, шмат што залежыць і ад бацькоў. Не варта падладжвацца пад чужое меркаванне.
Таму нагадваем, пакіданне дзяцей без нагляду караецца крымінальнай адказнасцю!
*Артыкул 159. Пакіданне ў небяспецы
1. Неаказанне асобе, якая знаходзiцца ў небяспечным для жыцця стане, неабходнай і якая відавочна не церпіць адкладу дапамогі, калі яна загадзя магла быць аказаная вінаватым без небяспекі для яго жыцця або здароўя, альбо жыцця або здароўя іншых асоб, альбо непаведамленне належным установам або асобам пра неабходнасць аказання дапамогі - караюцца грамадскімі працамі, або штрафам, або выпраўленчымі работамі на тэрмін да аднаго года.
2. Свядомае пакіданне без дапамогі асобы, якая знаходзіцца ў небяспечным для жыцця і здароўя стане і пазбаўленага магчымасці прыняць меры да самазахавання па маленстве, старасці, захворванню ці з прычыны сваёй бездапаможнасці, у выпадках, калі вінаваты меў магчымасць аказаць пацярпеламу дапамогу і быў абавязаны пра яго клапаціцца, - караецца арыштам ці абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў.
3. Свядомае пакіданне ў небяспецы, здзейсненае асобай, якая сама па неасцярожнасці ці з ускосным намерам паставіла пацярпелага ў небяспечнае для жыцця або здароўя стан, - караецца арыштам на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.