20.10.2022 прайшла агульная гадзіна інфармавання для вучняў 5-8 класаў “Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы”. Пад час сустрэчы педагог сацыяльны Козак М.А. нагадала вучням, якім чынам прыцягваюць непаўналетніх да ўдзелу ў незаконным абароце наркатычных сродкаў.
Дадаткова Марыя Аляксееўна вызначыла, хто такія “Спортыкі” і якую жудасную ролю яны выконваюць у злачынным ланцужку наркабізнэсу. Прафілактычная сустрэча суправаджалася праглядам інфармцыйных ролікаў Міністэрства ўнутраных спраў і Следчага Камітэту Рэспублікі Беларусь.