Сонца яркае ўстае,
На кірмаш народ ідзе.
Надышоў вясёлы час,
Завітаў кірмаш да нас.
У нашай гімназіі ёсць выдатная традыцыя - напярэдадні святкавання Дня маці праводзіць кірмаш. Але трэба заўважыць, што кірмаш - гэта няпроста. Кожны раз намаганнямі настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў ён пераўтвараецца ў захапляльную падзею. І сёлета мы не змянілі сваім традыцыям. У двары нашай гімназіі 8 кастрычніка вучні са сваімі бацькамі і класнымі кіраўнікамі ўстанавілі імправізаваныя прылаўкі – доўгія сталы, накрытыя яркімі абрусамі. Як заўсёды - усё цікава і непрадказальна. Кожны прынёс на продаж сваю прадукцыю: гародніну, кансервацыю, выпечку і розныя прысмакі, зробленыя сваімі рукамі. Вялікім попытам карысталіся на кірмашы кніжкі, дыскі, мяккія цацкі, вырабы з бісеру.
Тут ужо ніхто не стаіць у старонцы! Кожны клас аформіў сваю “гандлёвую кропку”, праявіўшы пры гэтым усю сваю фантазію. Свята восені спадабалася ўсім. Яно падаравала многа пазітыўных, станоўчых эмоцый. А яшчэ — гэта не толькі часцінка падмурку для фарміравання духоўнага свету асобы вучняў, але і адна з магчымасцей аб’яднання гімназіі і сям’і.
Дзякуй усім бацькам і вучням, класным кіраўнікам за актыўны ўдзел у правядзенні кірмаша і стварэнне пазітыўнай атмасферы.