Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Інфармацыйна – прафілактычная акцыя “Бяспечныя канікулы”

25.10.2022
Інфармацыйна – прафілактычная акцыя “Бяспечныя канікулы”

Наперадзе канікулы - цудоўны час, калі няма вучобы і, адпаведна, адсутнічае вострая неабходнасць прачынацца па будзільніку і рабіць справы. Але, як не дзіўна, на канікулах таксама варта ёсць аб чым паклапаціцца. І гаворка, безумоўна, не аб вучобе. Агульныя правілы паводзін падчас канікулаў кожнае дзіця, незалежна ад узросту і шырыні размаху планаў на канікулы, абавязана ведаць. Інакш канікулы могуць мець непрыемныя наступствы. Так што невялікі спіс правілаў, які зачытваецца настаўнікамі ў апошні дзень вучобы, - гэта зусім не пустыя словы. І кожны вучань павінен быць з ім добра знаёмы. Таму з 24 па 29 кастрычніка ў гімназіі традыцыйна праходіть інфармацыйна – прафілактычная акцыя “Бяспечныя канікулы”.

Напярэдадні восеньскіх канікул, і ў сувязі з пачаткам актыўных перавозак дзяцей, прагназуецца рост аб’ектыўных пагроз забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе. Таксама асноўнымі прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў (далей ДТЗ) з удзелам непаўналетніх з’яўляюцца: няўважлівасць, бестурботнасць дзяцей на дарозе і адсутнасць кантролю за іх вольным часам з боку дарослых.

З мэтай прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, напярэдадні і падчас восеньскіх канікул, з 24 кастрычніка па 7 лістапада 2022 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю Бяспечныя канікулы!.

З пачатку года на тэрыторыі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці зарэгістравана 7 ДТЗ з удзелам дзяцей, у выніку якіх 7 непаўналетніх атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, 2 малалетнія пасажыры загінулі. Па віне саміх непаўналетніх зарэгістравана 1 ДТЗ. Большасць аварый здарыліся з удзелам дзяцей - пасажыраў: у 3 аўтааварыях пацярпелі 4 непаўналетнія пасажыры, і 2 малалетнія пасажыры загінулі.

У канікулярны перыяд заўсёды намячаецца актыўная перавозка дзяцей, а статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх сведчыць аб тым, што ў большай ступені пацярпелі дзеці-пасажыры - пад асаблівым кантролем супрацоўнікаў ДАІ - вадзіцелі, якія адказваюць за бяспеку перавозкі сваіх пасажыраў.

ДАІ нагадвае! За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч.6 арт.18.13 КаАП Рэспублікі Беларусь у адносінах да вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да 4 БВ.

Паважаныя дарослыя, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў на дарозе, нагадваем аб сістэматычным паўтарэнні з дзіцём асноўных Правілаў дарожнага руху і пастаянным кантролі за вольным часам дзяцей. Пры выкарыстанні асабістага аўтатранспарту настойліва рэкамендуем прышпільвацца рамянямі бяспекі, у абавязковым парадку перавозіць дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўваць спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады!

Растлумачце дзецям, што, знаходзячыся паблізу ці на праезнай частцы, яны не павінны размаўляць па тэлефоне і слухаць музыку ў навушніках, бо гэта адцягвае ўвагу! Пры пераходзе праезнай часткі па пешаходным пераходзе неабходна моцна трымаць дзіця за руку. Неабходна на асабістым станоўчым прыкладзе прывучаць дзіцяці да ўвагі, дысцыпліны і няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху. Бяспечных канікулаў!

 

Дзяржаўтаінспекцыя

Версия сайта для слабовидящих