ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Грошы любяць разумных: рэсурсны цэнтр па фінансавай граматнасці

19.10.2022
Грошы любяць разумных: рэсурсны цэнтр па фінансавай граматнасці

18 кастрычніка 2022 года на базе раённага рэсурснага цэнтра па фінансавай граматнасці прайшоў навучальны семінар для вучняў ІХ-ХІ класаў па тэме "Работа банкаўскай сістэмы". На семінары прысутныя пазнаёміліся з планам работы на 2022/2023 навучальны год раённага рэсурснага цэнтра па фінансавай граматнасці, які з верасня 2022 года пачаў функцыянаваць на базе ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава". Супрацоўнік ААТ "Беларусбанк" правяла лекцыю-візуалізацыю аб рабоце банкаўскай сістэмы, пазнаёміла з банкаўскімі прадуктамі: укладам, крэдытам, лізінгам, звярнула ўвагу і на іншыя аспекты. Пасля заканчэння лекцыі задала вучням пытанні па тэме, самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі невялікія памятныя сувеніры.

У рамках дыялогавай пляцоўкі супрацоўнікі ААТ "Белаграпрамбанк" пазнаёмілі педагогаў і вучняў з мабільнымі дадаткамі, картачнымі прадуктамі, звярнулі ўвагу  на крэдыт "Студэнцкі", надалі асаблівую ўвагу праекту "Сто ідэй для Беларусі", прапанавалі дапамогу дзецям, якія б хацелі рэалізаваць свае ідэі. , але не ведаюць з чаго пачынаць. Асабліва хлопцам спадабалася банкаўская карта з дадаткам, якое падлічвае колькасць крокаў, здзейсненых чалавекам на працягу дня і дадае бонусы да ўмоў банкаўскай карты.

Ермачэнка К.А., настаўнік гісторыі ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава", правёў з вучнямі капітал-шоу "Без розуму не будзе і рубля". Дзеці адказвалі на пытанні вядучага, па выніках была вызначана каманда-пераможца. Удзельнікам каманды былі ўручаны дыпломы і сувеніры.

Версия сайта для слабовидящих