На базе ДУА "Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава" 21 кастрычніка прайшоў другі этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці. У алімпіядзе прыняла ўдзел 65 вучняў з розных устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Членамі журы адзначаны высокі ўзровень падрыхтоўкі і развіцця фінансавай культуры вучняў.
Нашы гімназісты сталі не толькі ўдзельнікамі, але і пераможцамі: Траянаў Аляксандр - дыплом ІІ ступені, Канашэвіч Павел - дыплом ІІІ ступені (кіраўнік - Забароўскі Анатолій Станіслававіч). Віншуем нашых пераможцаў!!!