16 мая 2025 года Лошніцкая гімназія прымала гасцей – удзельнікаў V адкрытай канферэнцыі класаў педагагічнай накіраванасці "Ад педагагічнай ідэі да педагагічнай прафесіі". Больш за 100 чалавек з усіх куткоў краіны сабраліся для абмеркавання педагагічнай прафілізацыі.
Нашы гімназісты – вучні груп педагагічнай накіраванасці 10-11 класаў у трэці раз сталі ўдзельнікамі адкрытага конкурсу “Педагагічны клас – праект магчымасцяў”.
У кожнай з прапанаваных намінацый конкурсу педкласаўцы прынялі актыўны ўдзел: прайшлі анлайн-квіз, прадэманстравалі эфектыўны метад навучання у намінацы “Пін-код паспяховасці: метад, прыём, сродак"; стварылі ўнікальную вокладку партфоліа і падрыхтавалі відэаролік пра настаўніка-ветэрана.
У кожнай з намінацый вучні каманды вучняў “Сэрца на далоні” атрымалі Дыпломы пераможцы і Дыпломы лаўрэата.
Віншуем удзельнікаў канферэнцыі і жадаем усім зрабіць свой прафесійны выбар. Менавіта за імі, вучнямі класаў педагагічнай накіраванасці, – будучыня, а пачынаецца яна тут і цяпер!