Сёння, 13 кастрычніка, у гімназіі ў рамках рэалізацыі педагагічнага праекта "Фарміраванне ў вучняў асноў фінансавай граматнасці пры дапамозе тэхналогіі event-менеджменту" прайшло займальнае мерапрыемства "Капітал-шоу "Без розуму не будзе і рубля", якому папярэднічала вялікая падрыхтоўка як настаўніка - Ермачэнкі Кірыла Андрэевіча - арганізатара і ініцыятара падзеі, так і вучняў ІХ класаў. Мерапрыемства дало вялiкiя магчымасцi палепшыць свае веды аб грошах і аб усім, што з імі звязана. Супрацьстаянне адбылося паміж ІХ класамі нашай гімназіі:
1 каманда: "Чырвонец" (ІХ"А" клас)
2 каманда: "Біткойн" (ІХ "Б" клас)
3 каманда: "Грошык" (ІХ "В" клас)
1 тур - Брэй-рынг
2 тур - конкурс капітанаў
3 тур - Што? Дзе? Калі?
Менавіта гэты тур і стаў заключным. Група падтрымкі ад кожнай каманды гэтак жа давала стымул перамагчы, за лепшую групу падтрымкі адной з каманд "падарылі" цэлых 5 балаў!!!
Вынікі:
1 месца - каманда "Грошык"
2 месца - каманда "Біткойн" (+5 балаў за групу падтрымкі)
3 месца - каманда "Чырвонец"
Кожная каманда была ўзнагароджана ганаровымі дыпломамі і салодкімі прызамі ад Кірыла Андрэевіча.
Было вельмі цікава, весела і пазнавальна. Кожны, хто знаходзіўся на дадзеным мерапрыемстве, даведаўся аб нечым новым. А яшчэ быў танец, які разрадзіў абстаноўку і тым самым падняў усім настрой.
Усе атрымалі шмат эмоцый і вынеслі з гэтага мерапрыемства нешта новае для сябе, нават дарослыя.