У мэтах прафілактыкі наркаманіі сярод непаўналетніх намеснік начальніка Барысаўскага РУУС - начальнік крымінальнай міліцыі палкоўнік Ігар Аляксандравіч Пазнякоў правёў даверную гутарку з вучнямі Х класа «Прафілактыка наркаманіі сярод падлеткаў». У ходзе гутаркі Ігар Аляксандравіч максімальна дакладна паказаў, у што можа ператварыцца жыццё падлетка, калі ў ім будуць прысутнічаць наркотыкі, давёў інфармацыю аб відах наркотыкаў, прыкметах наркатычнага ап'янення, асаблівасцях паводзін наркаманаў. Вучні ўважліва слухалі інфармацыю і задавалі пытанні, якія іх цікавяць.