Вучні з 41 установы адукацыі Барысаўскага раёна прынялі ўдзел у раённым этапе ХХV рэспубліканскага агляду-конкурса "Выратавальнікі вачыма дзяцей". Творчыя работы былі прадстаўлены ў дзевяці намінацыях ад юных талентаў горада і раёна. Малюнкі і коміксы, вырабы і скульптуры, апавяданні, казкі і вершы – усімі даступнымі метадамі дзеці імкнуліся раскрыць свой талент і паказаць праз творчасць веды ў пытаннях бяспекі і важнасць доблеснай прафесіі выратавальніка. Лепшыя работы накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскага творчага агляду-конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей». Вучні гімназіі штогод прымаюць удзел у конкурсе, і на гэты раз таксама вынікова: Лазерка Аляксандр, вучань ІХ "В" класа заняў 1 месца ў намінацыі "Апавяданне". Віншуем Аляксандра і жадаем поспехаў на абласным этапе.