Праведзены адборачны тур для ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскай выставы-конкурса "Лёд. Кветкі.Фантазія", на які было прадстаўлена 37 работ з 18 устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Па выніках кокурса вучні гімназіі пад кіраўніцтвам Дзядковай Людмілы Мікалаеўны атрымалі дыплом І ступені ў намінацыі "Фларыстычны калаж "Кветка жыцця". Віншуем Валько Арсенія і Паўлавец Уладзіславу (работа "Мандала здоровья и исцеления") з перамогай!
Жадаем вучням і іх кіраўніку поспехаў на абласным этапе конкурса.