У перыяд з 1 па 23 лютага 2023 года прайшоў другі этап (абласны) адкрытага фестывалю "Я - даследчык" Мінскай вобласці. На гэты этап было прадстаўлена 179 работ даследчага характару. На падставе прадстаўленых матэрыялаў журы фестывалю па кожнай намінацыі вызначыла фіналістаў. У секцыі «Матэматыка, фізіка, інфарматыка, тэхніка, робататэхніка» адным з пераможцаў стаў вучань ІV "В" класа Лукашык Мікіта, навуковы кіраўнік - Юлія Яўгеньеўна Мурашка.
Віншуем юнага даследчыка і яго кіраўніка з выніковым удзелам у конкурсе і жадаем поспехаў у навуковай дзейнасці!