ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Віншуем з годнай перамогай!

30.10.2022
Віншуем з годнай перамогай!

XXV конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя) навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці "Ад даследаванняў да адкрыццяў" прайшоў з 24 па 28 кастрычніка. У гэтым годзе на конкурс паступіла 588 работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з усіх раёнаў Мінскай вобласці. Па рашэнні журы ў заключным туры конкурсу былі прадстаўлены 244 найбольш цікавыя даследаванні. У склад журы конкурсу ўвайшлі дактары і кандыдаты навук, прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага інстытута адукацыі, Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытута бізнесу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і інш.. Па выніках інтэлектуальных іспытаў дыпломамі рознай ступені ўзнагароджаны 90 работ вучняў Мінскай вобласці. Сярод іх вучаніца ХІ класа нашай гімназіі - Асвецімская Дар'я, якая прадстаўляла сваю даследчую работу ў секцыі "Лінгвістыка (руская мова)" і атрымала дыплом ІІ ступені. Віншуем Дашу і яе навуковага кіраўніка Афонскую Вольгу Уладзіміраўну і жадаем поспехаў на рэспубліканскім конкурсе работ даследчага характару.

Версия сайта для слабовидящих