ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Віншуем перможцаў раённай алімпіяды малодшых школьнікаў

02.04.2023
Віншуем перможцаў раённай алімпіяды малодшых школьнікаў

28 сакавіка 2023 года на базе ДУА "Сярэдняя школа №20 г. Барысава" адбыліся алімпіяды малодшых школьнікаў (4 клас) па вучэбных прадметах "Руская мова", "Матэматыка", "Беларуская мова". У алімпіядах прынялі ўдзел 88 вучняў з 34 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Дзеці набылі бясцэнны вопыт удзелу ў інтэлектуальных спаборніцтвах, чарговы раз пацвердзілі высокі ўзровень ведаў па вучэбных прадметах. Дыпломамі адзначаны 44 вучні: I ступені - 5 вучняў; II ступені - 19 вучняўў; III ступені - 21 вучань. Сярод іх - нашы гімназісты:

Хорава Вікторыя, вучаніца IV "А" класа - Дыплом І ступені па вучэбным прадмеце "Матэматыка"

Наталевіч Валерыя, вучаніца IV "А" класа - Дыплом ІІІ ступені па вучэбным прадмеце "Руская мова"

Татарэвіч Ілона, вучаніца IV "А" класа - Дыплом ІІІ ступені па вучэбным прадмеце "Беларуская мова"

Настаўнік, які падрыхтаваў усіх пераможцаў, - Жылко Ала Уладзіміраўна.

Віншуем вучняў і іх настаўніка і жадаем поспехаў і новых перамог!

Версия сайта для слабовидящих