94 юныя жыхары Барысаўшчыны з 20 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Барысаўскага раёна прынялі ўдзел у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па 17 вучэбных прадметах. Узроўню пераможцаў дасягнулі 46 вучняў з 13 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Барысаўскага раёна: 10 вучняў узнагароджаны дыпломамі I ступені, 15 - дыпломамі II ступені, 21 - дыпломамі III ступені. Сярод удзельнікаў і нашы гімназісты, і мы шчыра віншуем з перамогай
Вераксу Арсенія, вучня ІХ “В” класа,
дыплом І ступені па вучэбным прадмеце “Біялогія”
(настаўнік – Хаецкая Вольга Віктараўна)
Сапоненку Ганну, вучаніцу ІХ “В” класа,
дыплом ІІІ ступені па вучэбных прадметах
“Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”
(настаўнік – Падколзіна Жанна Паўлаўна).
Віншуем пераможцаў і выказваем словы падзякі педагогам, якія змаглі захапіць сваімі прадметамі, навучылі думаць і дасягаць пастаўленых мэт!