18 сакавіка 2023 года на базе раённага рэсурснага цэнтра па фінансавай граматнасці, размешчанага ў ДУА «Беларускамоўная №2 г.Барысава», прайшла I раённая алімпіяда па фінансавай граматнасці сярод вучняў V–VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Барысаўскага раёна. У алімпіядзе прынялі ўдзел 101 вучань (22 вучні V класаў, 18 вучняў VI класаў, 22 вучні VII класаў і 39 вучняў VIII класаў) з 32 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Барысаўскага раёна (20 гарадскіх і 12 сельскіх устаноў). Журы адзначыла дастатковы ўзровень ведаў вучняў, большасць з якіх справіліся больш як на 50 працэнтаў з прадстаўленымі заданнямі алімпіяды. Пераможцамі I раённай алімпіяды па фінансавай граматнасці сталі 49 вучняў V-VIII класаў устаноў адукацыі Барысаўскага раёна: V клас - 10 пераможцаў, VI клас - 9 пераможцаў, VII клас - 12 пераможцаў, VIII клас - 18 пераможцаў. Найбольшая колькасць пераможцаў сярод каманды ДУА «Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава» - 7 дыпломаў:
Кавалеўская Дзіяна, V клас - Дыплом І ступені, настаўнік - Кляшторная Галіна Іванаўна;
Казушчык Канстанцін, V клас - Дыплом ІІ ступені, настаўнік - Дубень Галіна Васільеўна;
Драгун Аліна, VІ клас - Дыплом І ступені, настаўнік - Мурашка Юлія Яўгеньеўна;
Моніч Ганна, VІ клас - Дыплом ІІ ступені, настаўнік - Мурашка Юлія Яўгеньеўна;
Ляончык Анастасія, VІІ клас - Дыплом ІІІ ступені, настаўнік - Мурашка Юлія Яўгеньеўна;
Канашэвіч Уладзімір, VІІІ клас - Дыплом І ступені, настаўнік - Кляшторная Галіна Іванаўна;
Рыданаў Раман, VІІІ клас - Дыплом ІІІ ступені, настаўнік - Кляшторная Галіна Іванаўна.
Віншуем пераможцаў і настаўнікаў, якія іх падрыхтавалі! Жадаем поспехаў!