28.10.2022 у гімназіі адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню першай чвэрці 2022/2023 навучальнага года. Пачалася лінейка з пастраення, уносу флага і выканання гімна Рэспублікі Беларусь. На лінейцы былі аб'яўлены вынікі вучэбнай, спартыўнай і творчай дзейнасці гімназістаў. Ва ўрачыстай атмасферы павіншавалі вучняў, якія закончылі чвэрць на “9-10”. Пераможцам і ўдзельнікам розных конкурсаў уручылі граматы, дыпломы і падзякі. Дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі спыніў увагу на правілах паводзін на канікулах, у вячэрні час, пажадаў усім вучням добрых і бяспечных канікулаў, а зборнай камандзе гімназіі - удзельнікам другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах - удачы і высокіх вынікаў у інтэлектуальных спаборніцтвах.