24 сакавіка 2023 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі "Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава" адбылася ўрачыстая лінейка для вучняў І- ХІ класаў па выніках заканчэння ІІІ чвэрці.
Пачалася лінейка з пастраення, вынаса Дзяржаўнага сцяга і выканання гімна Рэспублікі Беларусь. Дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі падвёў вынікі чвэрці. На ўрачыстай лінейцы былі ўзнагароджаны вучні па выніках вучэбнай, спартыўнай і творчай дзейнасці. Пераможцам і ўдзельнікам уручылі дыпломы і падзякі. Былі падведзены вынікі і агульнагімназічнага конкурса скарбонак "Мая фінансавая будучыня": вучні атрымалі дыпломы па розных намінацыях.
Вучням VІІІ класаў былі ўручаны кнігі "Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
У завяршэнні лінейкі ўсім прысутным нагадалі правілы бяспечных паводзін у перыяд вясновых канікулаў: на дарогах, на аб'ектах чыгуначнага транспарту, на вадаёмах, аб недапушчальнасці ўчынення правапарушэнняў. Асаблівую ўвагу ўдзялілі захаванню мер супрацьпажарнай бяспекі.
Спадзяемся, што наступная - апошняя - чвэрць будзе не менш паспяховай і прадуктыўнай!