ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІ чвэрці

23.12.2022
Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню ІІ чвэрці

Сёння, 23 снежня, у гімназіі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню другой навучальнай чвэрці. Адкрыццё мерапрыемства пачалося з вынасу Дзяржашнага сцяга і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.  Дырэктар гімназіі, Анатолій Станіслававіч, уручыў граматы выдатнікам вучобы, пераможцам прадметных алімпіяд. Самыя актыўныя гімназісты атрымалі салодкія падарункі. Анатолій Станіслававіч  падзякаваў усім вучням гімназіі, нагадаў аб правілах бяспекі на канікулах і павіншаваў гімназістаў з наступаючым Новым годам! Дырэктар пажадаў дзецям цудоўнага правядзення часу і выдатнага адпачынку, які адновіць іх сілы, падрыхтуе памяць для засваення новых ведаў, цярпення і вялікіх поспехаў у наступнай чвэрці.

Версия сайта для слабовидящих