Вучні гімназіі - пераможцы першага этапу і ўдзельнікі другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах - сабраліся разам. Дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч яшчэ раз павіншаваў лепшых гімназістаў, пажадаў ім поспехаў і ўдачы. Для вучняў быў праведзены інструктаж па тэхніцы бяспекі, гутарка па правілах бяспечных паводзін. Кожны з ўдзельнікаў атрымаў не толькі карысныя парады, але і памятку ад педагога-псіхолага "Як справіцца са стрэсам".