Красавік - традыцыйны час навядзення чысціні і парадку, а суботнікі - добрая традыцыя, якая аб'ядноўвае пакаленні. Адным з такіх прыярытэтаў з'яўляецца вясновае пераўтварэнне. У вясну любы населены пункт павінен увайсці чыстым і ўтульным. У Беларусі ў суботу, 22 красавіка праходзіць Рэспубліканскі суботнік-2023. Тысячы беларусаў па традыцыі выйшлі на генеральную ўборку краіны, каб унесці свой уклад у яе добраўпарадкаванне і азеляненне. Разам з усімі - педагогі, вучні, работнікі беларускамоўнай гімназіі № 2.
Для нашай гімназіі суботнік - неад'емная частка агульнагімназічнага жыцця. Усе разам дружна наводзілі парадак вакол гімназіі: збіралі смецце, старыя галіны дрэў, прыводзілі ў парадак кветкавыя клумбы.
Але гэты суботнік не зусім звычайны: у рамках Года міру і стваральнай працы вучні нашай гімназіі пад кіраўніцтвам дырэктара Анатолія Станіслававіча Забароўскага прынялі ўдзел у мерапрыемстве па пасадцы фруктовага саду. Работа па падрыхтоўцы да пасадкі шла на працягу тыдня, і сёння - завяршальны акорд. Яблыні, грушы, слівы, вішні - усе дрэвы, якія пасадзілі сёння нашы рабяты - гэта не проста дрэвы, гэта злучная нітка пакаленняў, якая заўсёды будзе нагадваць нам аб каштоўнасці міру на Зямлі. Няхай растуць і пладанасяць нашы дрэвы на шчасце, няхай перадаюць яны наступным пакаленням жаданне ўсіх беларусаў жыць у міры і згодзе!