З лістапада 2022 года па сакавік 2023 года ва ўстановах адукацыі краіны праводзіцца рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства. Мэта конкурсу – далейшае ўдасканаленне сістэмы патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці. Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў: I (адборачны) – ва ўстановах адукацыі; II (адборачны) – раённы; III (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі; IV (заключны) – рэспубліканскі.
Сярод пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурса - вучань Х класа Лапо Уладзіслаў, які заняў 1 месца ў старэйшай узроставай групе (кіраўнік - настаўнік гісторыі, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Дакука Сяргей Іванавіч).
Віншуем Уладзіслава і яго педагога і жадаем поспехаў на рэспубліканскім этапе.