ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

У рамках праекта "Арт калегіум": знаёмства з гімназіяй

13.04.2023
У рамках праекта "Арт калегіум": знаёмства з гімназіяй

12.04.2023 нашы гімназісты мелі магчымасць камуніцыраваць з носьбітамі англійскай мовы падчас правядзення экскурсіі па гімназіі ў рамках праекта "Арт калегіум". Рабяты спрабавалі сябе ў якасці экскурсаводаў. Яны з гонарам расказвалі пра сваю родную гімназію, паказвалі цікавыя месцы. У музеі беларускай культуры грамадзянам Ганы былі паказаны работы з саломкі, прылады для ручной працы, якімі карысталіся нашы продкі. Асабліва ўразіла гасцей батлейка і міні-прадстаўленні на біблейскія матывы. У сваю чаргу нашы госці здзівілі гімназістаў ігрой на старажытным беларускім бубне. Яны сыгралі і праспявалі свае нацыянальныя мелодыі. Задавальненне і карысць ад такіх сустрэч несумненныя, і мы будзем іх паўтараць.

Версия сайта для слабовидящих