Які дзень у навучальным годзе самы незвычайны? Здагадацца проста - Свята "Апошні званок", калі гімназія выпускае са свайго гнязда сваіх дзетак-птушанят. 25 мая для 29 юнакоў і дзяўчат ДУА "Беларускамоўная гімназія 2 г. Барысава" прагучаў апошні званок.
Апошняя лінейка, апошні вальс, апошні урок, апошні... Сумнае слова. Гэта сапраўды так. Свята развітання, але адначасова і свята надзеі. Цяпер ужо ім самім, нашым выпускнікам, крочыць па жыцці без падказак, варыянтаў, праверачных работ. І мы шчыра верым, што ўсе мары і жаданні, якія загадалі нашы юнакі і дзяўчаты ў хвіліну гучання апошняга званка, абявязкова збудуцца!!! Дзяцінства сказала: "Да пабачэння!" Дарослае жыццё, няпростае і бескампраміснае, запрашальна расчыніла дзверы. Галоўнае — увайсці ў іх упэўнена, не збаўляць ходу і кіравацца прыстойнасцю. Шчаслівага шляху вам, нашы дарагія выпускнікі!!!