Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Тыдзень фінансавай граматнасці - 2023

27.03.2023
Тыдзень фінансавай граматнасці - 2023

У гімназіі з 20 па 26 сакавіка 2023 года праводзіліся мерапрыемствы ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці. Праведзена каля 50 мерапрыемстваў рознай формы, у якіх прынялі ўдзел больш кожны з  гімназістаў, настаўнікаў і нават бацькоў. 

Пачаўся тыдзень з правядзення першай раённай алімпіяды па фінансавай граматнасці, у якой прынялі больш за 100 вучняў V-VII класаў Барысаўскага раёна.

Наступным маштабным мерапрыемствам стаў конкурс скарбонак, зробленых сваімі рукамі "Мая фінансавая будучыня", дзе прынялі ўдзел гімназісты I-VI класаў і іх бацькі.

Каманда «Трэйдары» (Прышчэпаў Іван, Канашэвіч Павел, Траянаў Аляксандр, Русак Дар’я, Лазерка Аляксандр, Веракса Арсеній) пад кіраўніцтвам Ганец Н.І., прынялі ўдзел у Турніры па інтэлектуальных гульнях «Вучыся. Беражы. Зарабляй».

У панядзелак прайшоў фестываль класных гадзін у I-XI класах: “Асцярожна, грошы”, “Сакрэты фінансавага поспеху”, “Грошы ў нашым жыцці”, “Грошы ў нашым жыцці - дабро ці зло?”, дзелавая гульня “Сакрэты фінансавага поспеху”, віктарына “Мае фінансы”, “Падарожжа ў краіну фінансавай граматнасці”, гульня “Ствары бюджэт - дасягні мэты”, квэст-гульня “Знаўцы фінансаў” і іншыя.

Акрамя таго, была арганізавана кніжная выстава “Вывучай. Зберагай. Зарабляй” і экалагічная гульнятэка “Грошы.by”, пад кіраўніцтвам Антаневіч В.У., бібліятэкара гімназіі.

Далей былі праведзены ўрокі настаўнікамі-прадметнікамі: “Музей, які трэба наведаць. “Museum of American Finance” (Дарашкевіч Ж.У., настаўнік англійскай мовы); урок гісторыі па тэме “Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця і яе рэалізацыя ва ўмовах дзяржаўнага суверэнітэту РБ. Грашовыя знакі РБ” (Дакука С.І., настаўнік гісторыі);  “Лічэбнік як часціна мовы” (Канашэвіч Ж.У, настаўнік беларускай мовы); “Практычны выхад хімічнай рэакцыі” (Зноска Н.У., настаўнік хіміі); урок займальнай матэматыкі “Мае першыя фінансы” (Сакалоўская Г.М., настаўнік матэматыкі), “Грашовая рэформа СССР”  (Ігнаткова В.М., настаўнік гісторыі), віктарына “Знаўцы фінансавай пісьменнасці” (Красюк К.А., настаўнік інфарматыкі). Праведзены факультатыўныя заняткі “Рашэнне тэкставых задач. Рашэнне “эканамічных” задач.” (Жылко А.У., настаўнік пачатковых класаў), “Ахова навакольнага асяроддзя як сродак вызначэння якасці жыцця чалавека, сям'і і фінансавага дабрабыту” (Кухта Н.У., настаўнік англійскай мовы).

Вялікую цікавасць выклікала сустрэча з прадстаўніком “Белдзяржстраху” Талкач М.П., якая паведаміла  аб асаблівасцях страхавання партатыўных прылад, ровараў і інш. Акрамя прадстаўніка “Белдзяржстраху”, гімназію наведалі прадстаўнікі ААТ “Белаграпрамбанк” і ААТ “Парытэтбанк”. Прадстаўнік ААТ “Парытэтбанк” Русак С.В. прадставіла прэзентацыю ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці GlobalMoneyWeek – 2023 для IX, XI класаў, акрамя таго правяла віктарыну сярод вучняў  IV класа, пераможцы якой атрымалі памятныя сувеніры. Старшакласнікі таксама не засталіся без падарункаў.

К найбольш маштабным мерапрыемствам можна аднесці інтэрактыўную гульню “Падарожжа ў краіну фінансаў” для вучняў I-IV класаў (арганізатары Кручок І.І., Грышкова Т.С., Старычонак А.Р., настаўнікі пачатковых класаў), бізнэс-гульню “Мы з грошамі працуем разам” для вучняў VI класаў (Мурашка Ю.Я., настаўнік матэматыкі). 

На працягу тыдня вучні гімназіі пазнаёміліся з такімі складанымі паняццямі, як эканоміка, фінансы, падаткі, зразумелі, што поспех прыходзіць да таго, хто не толькі зарабляе грошы, але і граматна плануе свае траты і ўкладанні. Разумнае стаўленне да грошай дазволіць ім у будучыні рэалізаваць свае планы і забяспечыць фінансавую бяспеку і дабрабыт.

Тыдзень фінансавай граматнасці завяршыўся, але навучанне фінансавай граматнасці не скончылася: гімназія працуе ў рамках праекта "Фарміраванне ў вучняў асноў фінансавай граматнасці сродкамі выкарыстання тэхналогіі  event-менеджменту". Мы ведаем: быць фінансава граматным - гэта модна!

 

Версия сайта для слабовидящих