Наша гімназія далучылася да Міжнароднага тыдня фінансавай граматнасці - Global Money Week. Старт даў Мінскі абласны этап турніру па інтэлектуальных гульнях “Вучыся. Беражы. Зарабляй», які прайшоў сёння, 20 сакавіка, на базе Барысаўскага дзяржаўнага каледжа. У турніры прыняла ўдзел 21 каманда ўстаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Сярод іх - каманда гімназістаў ІХ і ХІ класаў "Трэйдары": Веракса Арсеній, Канашэвіч Павел, Лазерка Аляксандр, Прышчэпаў Іван, Русак Дарья, Траянаў Аляксандр. Юныя інтэлектуалы спаборнічалі ў шасці турах. І ў кожным трэба было праявіць яшчэ кемлівасць і хуткасць рэакцыі. Турнір праходзіў у форме вядомай гульні “Што? Дзе? Калі?». Усяго - амаль паўсотні заданняў. Да адзнакі адказаў журы падыходзіла строга, акрамя дакладнасці, аператыўнасці і логікі, улічвалі арыгінальнасць і працу ў камандзе. Нашы вучні паказалі добрыя веды не толькі па фінансавай граматнасці, але і па геаграфіі, гісторыі, музыцы, эканоміцы. Наша каманда выступіла на высокім узроўні: заняла 6 месца і была адзначана падзякай. "Фінансавая граматнасць — упэўненасць у сваёй будучыні", - у гэтым яшчэ раз пераканаліся вучні гімназіі.