Пачатак сакавіка для вучняў першых класаў азнаменаваўся значнай падзеяй – яны сталі чытачамі. Загадчык бібліятэкі Вольга Уладзіміраўна Антаневіч пазнаёміла дзяцей з новымі для іх тэрмінамі: абанемент, чытальная зала, чытацкі фармуляр, кнігасховішча і стэлаж. Самыя яркія моманты свята (вандроўка па кніжных вулачках, казачная віктарына з пераблытанымі літарамі) падаравалі чытачам цудоўны настрой і шчырыя ўсмешкі. Вучні азнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы і правіламі карыстання бібліятэкай. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар павіншавала сваіх новых чытачоў, параіла ім многа чытаць і падарыла кожнаму памятку пачынаючага чытача.