Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Сустрэча з юнацтвам

05.02.2023
Сустрэча з юнацтвам

Першая субота лютага - асаблівы дзень для школ і гімназій. Установы адукацыі адчыняюць свае дзверы для выпускнікоў, якія аднойчы пакінулі сцены роднай альма-матэр. Беларускамоўная гімназія № 2  сабрала ў сваіх сценах выпускнікоў розных гадоў і розных пакаленняў, але ўсіх іх аб'ядноўвала адно: любоў да сваёй роднай гімназіі і павага да сваіх настаўнікаў. Атмасферай цяпла, утульнасці, гасціннасці сустрэла гімназія ў гэты  дзень сваіх выпускнікоў.

У 12.00 адбылася таварыская сустрэча па футболе паміж выпускнікамі і вучнямі гімназіі. Матч прайшоў у сяброўскай атмасферы, каманды паказалі дастойны ўзровень гульні, праявілі спартыўны характар і вытрымку. 

Намаганнямі педагогаў і вучняў гімназіі для гасцей быў падрыхтаваны святочны канцэрт. Са словамі віншавання і шчырымі пажаданнямі звярнуўся да выпускнікоў дырэктар гімназіі Анатолій Станіслававіч Забароўскі. Класным кіраўнікам юбілейных выпускаў - Падколзінай Ж.П., Акуліч В.У., Кухце Н.У., Сакалоўскай Г.М. былі ўручаны падзячныя пісьмы начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама М.М. Башко і старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Т.В. Апраніч.

Выпускнікі таксама звярнуліся да сваіх педагогаў і  сардэчна падзякавалі настаўнікам за бясцэнны час, праведзены разам з імі, за ўсё, чаму яны іх навучылі. Цёплую атмасферу падтрымлівалі шчырыя словы вядучых свята,танцавальныя нумары і песні ў выкананні вучняў гімназіі. Удзельнікі канцэрта дарылі ўсім усмешкі, смех, радасць і добры настрой.

У канцы мерапрыемства ўсе прысутныя ў зале выканалі гімн гімназіі.

Пасля ўрачыстай часткі кожны меў магчымасць прайсці па родных калідорах, зазірнуць у свае класы, паразмаўляць з настаўнікамі.

Спадзяемся, што вечар сустрэчы застанецца ў памяці ўсіх, хто на ім прысутнічаў. Многім ён падарыў незабыўную часцінку дзяцінства, прымусіў акунуцца ў цудоўныя школьныя гады.

 

Версия сайта для слабовидящих