1-3 снежня на базе ДУА "Сярэдняя школа № 7 г.Барысава" прайшоў стаўшы традыцыйным 12-ы конкурс чытачоў "Слова трапяткі парыў". Гімназісты прынялі ўдзел у конкурсе, творы якога былі прысвечаны тэме "Гэтыя забаўныя жывёлы". Па выніках конкурса вучні гімназіі атрымалі дыпломы:
Алейнік Міхаліна, ІІ "В" клас - дыплом у намінацыі "Творчы падыход", настаўнік - Гуцянская Галіна Міхайлаўна;
Назараў Максім, IV "А" клас - дыплом у намінацыі "Спадчына", настаўнік - Жылко Ала Уладзіміраўна;
Юданава Віялета, ХІ клас - дыплом у намінацыі "Шлях да мастэрства", настаўнік - Афонская Вольга Уладзіміраўна.
Віншуем пераможцаў і іх настаўнікаў!