Лінгвістычны конкурс для старшакласнікаў "Гульня слоў" адбыўся 4 лютага ў БДУ. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 500 вучняў 9, 10 і 11 класаў з Мінска і Мінскай вобласці.
Рабятам патрэбна было за 90 хвілін выканаць 15 заданняў аналітычнага характару па рускай і беларускай мовах. Гэта лінгвістычныя задачы, крыжаванкі, галаваломкі па арфаграфіі, сінтаксісе, фразеалогіі і інш. Заданні былі разлічаны ў першую чаргу на ўважлівасць, дапытлівасць і кемлівасць.
Удзел у конкурсе прынялі і вучні нашай гімназіі. Са 153 вучняў ІХ класаў з розных устаноў адукацыі вучні Сапоненка Ганна, Веракса Арсеній, Лазерка Аляксандр увайшлі ў склад 52 прызёраў конкурса. Віншуем гімназістаў і іх педагогаў - настаўніка беларускай мовы і літаратуры Падколзіну Жанну Паўлаўну і настаўніка рускай мовы і літаратуры Наталевіч Вольгу Пятроўну.