Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: 77 20 96
email: gymn2@rooborisov.by
222517, г. Барысаў, вул. Н-Неман, 22

Прафарыентацыйны праект БДМУ "PROf ВЫБАР"

30.01.2023
Прафарыентацыйны праект БДМУ "PROf ВЫБАР"

«PROf ВЫБАР» — так называецца маштабны прафарыентацыйны праект Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, старт якому дадзены ў дваццатых чыслах студзеня. 40 студэнтаў лячэбнага факультэта ў рамках праекта "Час правільнага выбару" наведаюць родныя  ўстановы адукацыі. Не абыйшоў  дадзены праект і нашу гімназію: выпускніцы 2021 года, дзяўчынкі, якія з залатым медалём скончылі гімназію, зараз студэнткі лячэбнага факультэта БДМУ, Федаровіч Ганна и Драніца Валерыя, прыйшлі да вучняў 8 -11 класаў, якія вырашылі  звязаць сваё жыццё з медыцынай. Змест вусных паведамленняў і дэманструемых прэзентацый уключалі дадзеныя аб гісторыі стварэння БДМУ, знаёмілі са спецыяльнасцямі, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка будучых урачоў на факультэтах установы, прадстаўлялі інфармацыю аб прафесарска-выкладчыцкім складзе, акцэнтавалі ўвагу на ўмовах прыёму, навучання і адпачынку студэнтаў. Інфармацыя выклікала жывую цікавасць і шмат пытанняў у гімназістаў, на якія яны змаглі атрымаць змястоўныя адказы.Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы дзеліцца Ганна Федаровіч: "Сёння мы наведалі нашу родную гімназію.На сустрэчу з намі прыйшлі вучні 10 і 11, і нават 8 і 9 класаў.  Вельмі многа мы расказалі вучням пра наш універсітэт, пра тое, як паступілі туды, як праходзіла наша адаптацыя. Вучні вельмі ўважліва слухалі пра наш лячэбны факультэт, як праходзяць нашы пары, аб нашых выкладчыкаў, асаблівасцях навучання. Мы падзяліліся з вучнямі цікавымі момантамі з нашай вучобы. Вучняў вельмі ўразілі нашы канспекты і лабараторныя работы, якія мы прынеслі з сабой. Асабліва спадабаўся сшытак па гісталогіі. Многія вучні адразу пачалі фатаграфаваць яго. Без увагі не застаўся і канспект па анатоміі. Пасля заканчэння сустрэчы многія дзеці яшчэ больш захацелі быць урачамі. Гэта вельмі ўразіла нас, і мы спадзяемся на тое, што пабачым іх у сценах нашага Беларускага Дзяржаўнага Медыцынскага Універсітэта - вядучага медыцынскага  універсітэта нашай краіны". Валерыя Драніца лічыць, што " каб стаць паспяховым студэнтам БДМУ, варта выпрацаваць у сабе такія валявыя якасці, як мэтанакіраванасць, настойлівасць, цярплівасць. Галоўнае - жаданне, імкненне і, безумоўна, праца. І ўсё абавязкова атрымаецца". 

Версия сайта для слабовидящих