І зноў нашы гімназісты спрабавалі свае сілы як экскурсаводы. На гэты раз вучні ХІ класа ўпэўнена распавядалі замежным студэнтам пра гісторыю кнігадрукавання і экспазіцыю "Рэдкая кніга", якая размешчана ў цэнтральнай бібліятэцы ім.І.Х.Каладзеева. А вучні ІХ класа ўпершыню праводзілі экскурсію ў зале, прысвечанай гарадам-пабрацімам. Безумоўна, многа часу было аддана падрыхтоўцы да гэтага мерапрыемства, многа фактаў было адкрыта і для саміх сябе. Але гонар, што ты размаўляеш на замежнай мове, а цябе разумеюць, гонар за сваю краіну і свой горад - гэта ні з чым непараўнальнае пачуццё. Фінальнай кропкай сустрэчы стала ўскладанне кветак да Вечнага агню і помніку ахвярам Вялікай Айчыннай вайны.